Чарвяк збіраецца падаць у суд на вытворцаў соку

Праблема гераізму і подзвігу ў беларускай літаратуры на прыкладзе потнага яблыка

Яблыкі даўно ўсё ведалі...

Чарвяк Грыша мае намер падаць суд на адной з буйных постсавецкіх прадпрыемстваў па вытворчасці сокаў. Як паведамляюць нашы крыніцы, Грыша аб’явіўся сёння ў адной з сем’яў у вёсцы Мажджаліна. Ледзьве галава сям’і паспеў адкрыць пакунак з сокам, як адтуль выскачыў зняможаны чарвяк з крыкамі аб дапамозе. Чым змаглі, яму дапамаглі, і ён паведаміў свету страшны факты.

«Такіх, як і мае браты, на фабрыках па вытворчасці соку зніштажаюць мільёнамі, – заявіў ён. – Сокавыя карпарацыі ў пагоні за прыбыткам не звяртаюць увагі на тое, што на сок ідуць не проста яблыкі, а нашыя жытлы і месцы харчавання. Ну, і мы разам з усімі. Гэта сапраўдны генацыд, пра які звычайна не гавораць услых, але ўсе ведаюць, што ён ідзе».

Паводле словаў чарвяка Грышы яму цудам удалося пазбегнуць смерці, прайшоўшы ўвесь вытворча-тэхналагічны працэс і трапіўшы ў пакунак з сокам. Ён трымаўся, як мог. Харчаваўся сокам. Займаўся спортам. Назапашваў злосць.

«Хто я ўрэшце?! Твар дражашчая? Ілі права маю?» – усклікнуў ён і папрасіў ручку і паперу. Застаецца толькі цешыцца, што выратавальнікі Грышы трымалі сябе ў руках.