Беларускія заатэхнікі гатовы да гадоўлі аватараў

Чалавеку патрэбна не слава

«Ну, дзе там ваш трактар?»

Заатэхнікі з вёскі Мажджаліна заяўляюць пра намеры распачаць гадоўлю аватараў.

«А што? Надакучыла ўжо каровам хвасты круціць. – сцвярджае адзін з ініцыятараў праекта Пятрусь Круць-Гусь . – Хай бы ўжо з Мінску ці адкуль прыслалі б нам гэтых сініх, як у тым кіне. Мы б справіліся з іх гадоўляй. А ў сельскім хадзяйстве гэтыя аватары очынна добра прыгадзіліся б. Для дужа апасных палявых работ, напрымер».

Пакуль невядома, як адрэагуюць на гэтую ініцыятыву сталічныя навукоўцы. Няма ведама і пра тое, ці займаецца беларуская навука аватарамі. Аднавяскоўцы ж паставіліся да заатэхнікаў з разуменнем і энтузіязмам. Частка ўжо запісалася ў чаргу па аватары, каб паставіць іх сабе на старонкі ў сацыяльных сетках, і ніякіх тлумачэнняў не прымае. Іншая ж частка мажджалінцаў хацела б бачыць аватараў на службе ў сілах тэрытарыяльнай абароны, бо рэйд па пошуках крыніцы смуроду, што да сёння цягнецца з лесу, добраахвотнікі так і не знайшлі.

Застаецца толькі цешыцца, што на заяву беларускіх заатэхнікаў ніяк не адрэагавалі Джэймс Камэрон і група BeZ bileta.