Беларускія вяскоўцы супраць расійскага казіно

Намер расійскага бізнесмена Эльдара Зульфіндзінава адчыніць у вёсцы Мажджаліна казіно сустрэў жорсткі супраціў з боку вяскоўцаў. Яны лічаць, што казіно падарве асновы традыцыйнага вясковага жыцця. “Гэты заезны збіраецца ўладзіць тут ігравы дом з блэк-джэкам і шлюхамі. А нам гэтага не трэба! Мы і без ігравога дома зможам згуляць у “дваццаць адно” і памацаць якую дзеўку”, – сцвярджае адзін з актывістаў Элем Кацуба.

Беларускія вяскоўцы супраць расійскага казіно

Вяскоўцы баяцца, што наведнікі казіно будуць бавіцца ў такое

Іншыя актывісты, а следам за імі жыхары вёскі, якія спачуваюць, робяць гучныя заявы. Яны сцвярджаюць, што ў выпадку пабудовы казіно не гарантуюць бяспеку тамтэйшым адміністрацыі і персаналу. Маральны лідар супраціўленцаў бабуля Брачыслава Ампіраўна Барарудзянская папярэдзіла, што казіно выкліча на волю ўсялякіх нячысцікаў: “Ні кадук, ні вупыр, ні іншая тагасветная бл…дзь не ўздзержыцца ад таго, каб не схадзіць у казіно. А ўжо ж разгуляюцца яны там па-свойму так, што работнічкі тамашнія аблівацца будуць горкімі слязамі”. “Як у фільме Квенціна Таранціны”, – не стрымалася ад каментара наша карэспандэнтка.

З іншага боку супраціўленцы засцерагаюць ад таго, што ў казіно можа быць і “русская рулетка”. “Мне не хочацца, каб я ці мае дзеці кожную ноч чулі выстралы, заезжых любіцялёў з суіцыдальнымі склоннасцямі”, – выказваецца жыхарка вёскі Арнальдзіна Чарвякова. Актывісты настойліва раяць пану Зульфіндзінаву гуляцца ў рускую, а лепш у беларускую, рулетку ў сябе дома. Што адказаў бізнесмен, пакуль невядома.

Мы ўважліва сочым за падзеямі, і нагадваем, што паводле правілаў беларускай рулеткі барабан рэвальвера набіваецца пяццю патронамі з шасці магчымых. “Жэсць! Як пра гэта можна так спакойна пісаць?!” – заскавытала наша сумленне, але ж мы даўно набылі сабе бірушы.