
Белых яблынь
снежны саван.
Я азяблы.
Сумны самы.
Над планетай
дым завеі.
Недапеты
пошчак змеяў.
Свет, аслепшы
ў дзіўнай белі,
нішчыць вершы
і кактэйлі.
Час у коме.
Снег раскажа.
Горад Гомель.
Сэкс на пляжы.
Пустатою
пахне ўсюды.
Стань святою
без маруды.
Стань цнатлівай,
стань бязгрэшнай
ў цені сліваў
і чарэшняў.
Сярод саду
на узгорку
стаіць хата
і царкоўка.
Як даехаць?
Як дабрацца?
Чэзлым рэхам
смех паяцаў.
Навігатар
хлусіць стала.
Хто дасць рады
заблукалым?
Нам з сяброўкай
адзінотай
сцелюць шоўкам
шлях грымоты.
Па балотах
і хайвэях.
Між заводаў
і завеяў.
Да таго мы
крочым саду.
у абдоймах
Тваёй здрады.
2015 г.
Заўвага: скарыстаны мінус мыслеасфиксия “ты умерла” (2014) з суполкі бясплатных рэп-мінусоў: vk.com/freeteam. Таксама гучыць фрагмент з фільма “Любоў насмрэч” (“Love Actually”) (2003) у беларускай агучцы суполкі “Беларускі Гальфстрым” (2005).