Архітэктары пустаты / песня / lo-fi


Выконваю песню на ўласны верш:

АРХІТЭКТАРЫ ПУСТАТЫ
Шэры вельвет нябёсаў
зачароўвае марсіян.
Я ўжо сто год цвярозы,
хоць дурманам б’е акіян.

Моўчкі іду праз бераг
у маланках тонуць масты,
быццам парэшткі веры
архітэктараў пустаты.

Ты на парозе хваляў
шчасна дыхаеш хмелем дзён,
што яшчэ не насталі,
але ўжо забралі твой сон.

Моўчкі ідзеш праз бераг
у маланках тонуць масты,
быццам парэшткі веры
архітэктараў пустаты.

Неба ў срэбных эскадрах.
Прыхавалася сонца ў глей.
Баль пакінем назаўтра
задаволенай сном імгле.

Моўчкі ідзем праз бераг
у маланках тонуць масты,
быццам парэшткі веры
архітэктараў пустаты.

2017 г.

Мінус: Arti Production
Малюнак: sickbrush