
Сена на асфальце
Перамяшаныя анекдоты сённяшнія і стогадовай даўніны. Адрозніць лёгка. Але гумар усё той жа – збольшага пляскаты.
***
Ляжым у ложку, яна сэксуальным голасам кажа: “У мяне такое гуллівы настрой”. І з’ехала ў казіно.
***
Селянін аддае свайго сына ў наймы:
– Ён добры дзяцюк, але толькі адна з ім бяда: часам не хоча есьці. Дык прашу вас, як не схоча есьці, не жалейце на яго пугі!! А што да работы – дык чорт з ім, ня сілуйце вельмі яго, паночку!
***
– А што, Янук, спадабалася табе твая новая вучыцілька?
– Ды яна, мамачка, нічога сабе, пекненькая і не старая. Але мусіць яна мала вучылася, бо ўсё і аб ўсім мяне пытаецца.
***
“Скончыў справу – гуляй на славу”, – падумаў я дзве гадзін ночы: адклаў дрыль і ўзяў скрыпку.
***
– Дзяўчына, дайце ваш тэлефончык.
– Бач, які спрытны! Гэта што, каханне з першага погляду?
– Бач, якая рамантычная. Гэта рабаванне.