
Юныя Ньютаны бываюць рознымі…
Юныя батанікі з вёскі Мажджаліна паспяшаліся сабраць антонаўку з яблыні, якая была замацаваная за юнымі фізікамі-рэканструктарамі. Апошнія планавалі заўтра зрабіць маштабную рэканструкцыю легенды пра Ньютана. Аднак сёння амаль выпадкова выявілі, што пладоў на іх яблыні ўжо няма, і дужа пакрыўдзіліся на батанікаў. Прагучалі нават прапановы тайна перарабіць іх цяпліцу ў рэфрыжэратар.
Фізікі збіраліся перастрэць батанікаў, каб правесці навуковы дыспут. Але настаўнік фізкультуры адправіў усіх наразаць кругі вакол школы, дзе школьнікі і памірыліся. Вырашылі, што пэўную колькасць антонавак проста прывяжуць да галінак ніткамі, і можна будзе правесці даволі якасную рэканструкцыю.
Наша рэдакцыя спадзяецца, што заўтра пад тую яблыню юныя заолагі не прыцягнуць змея. А можа, і спадзяецца…