Уладзімір Агатаў. Цёмная ноч


Цёмная ноч, кулі свішчуць па стэпу адно,
Толькі вецер гудзе ў правадах, цьмяна зоркі міргаюць.
Цёмная ноч, ды не згасне каханай вакно:
Не сплючы ля калыскі, крадком ты слязу аціраеш.

Як я люблю глыбіню тваіх ясных вачэй,
Як я хачу прытуліцца да іх губамі!
Цёмная ноч нам мяжой неадольнай яшчэ,
І счарнелы ўстрывожаны стэп разаслаўся між намі.

Веру ў цябе, дарагая сяброўка мая.
Гэта вера ад кулі мяне цёмнай ноччу хавала…
Радасна мне, я спакойны ў смяротных баях,
Знаю, прымеш з любоўю мяне, што б са мною ні стала.

Смерць не страшыць, сутыкаліся з ёю раней.
Вось і цяпер нада мною яна лунае.
Ты не сплючы ля калыскі, чакаеш мяне,
І я ведаю цвёрда, мяне час ліхі не спаткае!

1942 г.

Пераклаў з расійскай у чэрвені 2010 г. Сяргей Балахонаў паводле SovMusic.ru

Беларуская кавер-версія песні (neofok/ambient):