Агата Кристи. Бы на вайне (Как на войне)


Ляж, адпачні і паслухай, пра што вяду:
Я трываў, ды сягоння я прэч іду.
Я сказаў: супакойся і сцісні рот.
Вось і ўсё, да сустрэчанькі, каб ця’ чорт.

Я на табе, бы на вайне,
А на вайне, бы на табе.
Стаміўся я ад тых баёў,
Бяру партвейн, іду дамоў.
А тых баёў ачах агонь,
Няма таго, што раньш было.
А мы жывем, а ў нас з табою
Добры лёс на злосць.

Боль, гэты боль, як яго ты ні называй.
Гэта страх. Там, дзе страх, там каханню край.
Я сказаў: супакойся і сцісні рот.
Вось і ўсё, да сустрэчанькі, каб ця’ чорт.

Я на табе, бы на вайне,
А на вайне, бы на табе.
Стаміўся я ад тых баёў,
Бяру партвейн, іду дамоў.
А тых баёў ачах агонь,
Няма таго, што раньш было.
А мы жывем, а ў нас з табою
Добры лёс на злосць.

1992 г.

Пераклаў Сяргей Балахонаў цягам 1994-2011 гг.

Фота: favim.ru