
Светлыя вобразы нашых продкаў глядзяць з новаадкрытай фрэскі
Вучаніца 11-га класа мажджалінскай школы Сняжана Кабылянская, змываючы з сябе тынкоўку (штукатурку), адкрыла фрэску ХІ ст. Узрост унікальнай выявы высветлілі навукоўцы, да якіх дзяўчына звярнулася, папярэдне параіўшыся з бацькамі.
Спецыялісты перакананыя, што твор не з’яўляецца падробкай. Аўтарства прыпісваюць майстрам полацкай школы манументальнага жывапісу.

Сняжана дагэтуль ў шоку. Хавае фрэску за дымам ментолавых цыгарэт
Між тым няма адказу на пытанне, як даўняя фрэска трапіла на твар адзінаццацікласніцы. У кожным разе цяпер фрэска знаходзіцца пад абаронай дзяржавы як гісторыка-культурная каштоўнасць.
Застаецца толькі цешыцца, што нашай карэспандэнтцы такога шчасця не прываліла (за гэты радок яна ўжо грозіць кулачком і кліча нейкага Валеру, таму бывайце).