Вітаю! Мяне завуць Сяргей Балахонаў.
Гэты сайт з’явіўся ў 2011 г. пад назвай “Збор каляда”. Тут пераважная змяшчаліся “навіны” выдуманай мною вёскі Мажджаліна.
Улетку 2013 г. я прыняў рашэнне ператварыць mazdzalina.org у свой універсальны блог. Тут, акрамя ўласна блогавых запісаў, будуць змешчаны мае творы і іншыя матэрыялы з майго ранейшага сайта. Я пачаў іх паціху пераносіць сюды.
Дзякуй за ўвагу. Пішыце, калі што.