
1. Хочаш, каб не паверылі – пішы праўду.
2. Хочаш, каб паверылі – выдумляй, што хочаш, і пішы.
3. Перадзірай любыя ўпадабаныя песні.
4. Не кранай мікрафона, пакуль не адчуеш, што без яго, як без вады.
5. Вучы ляляк казаць больш блытана, чым ты думаеш сам.
6. Фатаграфуй – можа выпадкова здымеш Бога.
7. Фільмуй – гэта, прынамсі, забаўна.
8. Фліртуй – каму трэба, той пасмяецца.
9. Скачы – бальшыня і так пэўная, што ты даты.
10. Не бяры да сэрца, бо ўсім гэта да сракі.
Сяргей Балахонаў, Гомель, 2009 г.